Змяненне раскладу руху тралейбусаў на летні перыяд з 01.06.2025г. па 31.08.2025г.
29.05.2025
Паважаныя пасажыры!
У сувязі са змяншэннем пасажырапатоку на летні перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2025 года ўнесены змены ў расклад руху тралейбусаў па маршрутах:
№1 “Вакзал-Вуліца Аранжарэйная”;
№25 “Мікрараён “Клёнкаўскі” – Сонечная” (па будных днях);
№26 “Вакзал – Новае жыццё ” (па будных днях).
У выходны дзень рух тралейбусаў па маршруце №25 “Мікрараён” Клёнкаўскі” – Сонечная” адмяняецца.
З 01.06.2025 г.будзе арганізаваны рух тралейбусаў па новым маршруце №28 “Вакзал – Мікрараён “Любенскі” па будных і выхадных днях. Схема руху прыкладаецца.

З актуальным раскладам Вы можаце азнаёміцца ў раздзеле “Расклад”